top of page

Чытаем разам жывую класіку!

  • Фото автора: Браслаўская гімназія
    Браслаўская гімназія
  • 22 нояб. 2018 г.
  • 1 мин. чтения


16 красавіка 2018 года ў Браслаўскім ЦДіМ ў межах падрыхтоўкі да святкавання Дня беларускага пісьменства прайшоў раенны этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме”.


Заснавальнікамі конкурсу з'яўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ЗАТ “Сталічнае тэлебачанне”, ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.


Конкурс праводзіцца ў мэтах развіцця і захавання высокіх маральных каштоўнасцяў і ідэалаў беларускага грамадства, прыцягнення ўвагі да праблематыкі чытання. Дэвіз конкурсу – “Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!”


У конкурсе прыняў удзел вучань гімназіі Давід Мацеша, які прачытаў байку Каната Крапівы "Махальнік Іваноў". Выразнае і эмацыянальнае чытанне Давіда дапамагло слухачам акунацца атмасферу падзей, апісаных у творы, а таксама заставіла пагладзець на сябе па-новаму.


Віншуем Давіда з выдатным выступленнем!!! Жадаем поспехаў!!!!

 
 
 

Comments


ссссс.PNG
Браславская гимназия.png

Наш адрас:

211969 Рэспубліка Беларусь

Віцебская вобласць

г.Браслаў

вул.Ленінская 131

ДУА "Браслаўская гімназія"

e-mail: brasgymn@tut.by

Тэл. +375 2153 68388

+375 2153 68121

Колькасць наведвальнікаў

bottom of page