top of page
Поиск
Фото автораБраслаўская гімназія

У гонар беларускага слова

2017 – год адметны для ўсіх беларусаў. 500 год таму надзвычай таленавіты беларус – Францыск Скарына з Полацка – не толькі ўразіў сваімі ведамі еўрапейскіх вучоных, але і стварыў друкаваную кнігу на роднай мове на беларускай зямлі. Ці маем права мы не ўлічваць гэты факт, пераступіць праз ягоныя дасягненні?


Па ўсёй Беларусі святкаванне Дня беларускага пісьменства прайшло ва ўспамінах і ўшанаванні імені нашага знакамітага першадрукара. Не стала выключэннем і свята ў шаркоўшчынскім цэнтры культуры, што адбылося 9 верасня, куды былі запрошаны ўдзельнікі браслаўскага літаратурнага аб’яднання “Ветразь надзеі” Данііл Ваўчок і Людміла Патапенка, а таксама аматар старажытнай музыкі Гальляш Сялява.

Арганізатарам свята стала літаратурна-музычнае аб’яднанне “Світанак”. На сустрэчу былі запрошаны журналісты, паэты і пісьменнікі, музыкі з Глыбоччыны, Браслаўшчыны і Шаркоўшчыны. Атмасфера свята атрымалася шчырая, утульная, цёплая. Музыкі і спевакі дарылі прысутным пяшчоту і мілагучнасць нашай роднай мовы, а паэты ўслаўлялі прыгажосць роднага краю, лашчылі слых паэтычным словам.

Браслаўчане таксама падзяліліся з гасцямі свята сваім паэтычным і музычным майстэрствам. Данііл Ваўчок прачытаў свае вершы, якія ўразілі прысутных мудрасцю і гумарам, філасофскімі залацінкамі. Людміла Патапенка прадэкламавала свае паэтычныя спробы. Гальляш Сялява здзівіў слухачоў майстэрствам грання на беларускай дудзе.

Свята беларускага пісьменства дазволіла ўсім неабыякавым не толькі выказаць заклапочанасць далейшыі шляхамі развіцця роднай мовы і культуры, але і адчуць гонар за высокія дасягненні сваіх землякоў.

Скарына апярэдзіў свой час, і мы, ягоныя нашчадкі, не маем права на змарнаванне таго, што далося так цяжка.

Шануйце роднае слова,

Бо ў ім нашых дум чысціня,

Бо мова – выток і аснова,

І годнасць твая і мая.

Людміла Патапенка

19 просмотров0 комментариев

Недавние посты

Смотреть все

Comments


bottom of page