top of page

Творчасць настаўнікаў

Браслаўшчына

Патапенка Людміла

Дарагія сэрцу краявіды –
Браслаўшчына мілая мая!
Сэрца маё поўніць сум і крыўда,
Калі ранкам не ўбачу я,
Як з азёрных хваль усплывае сонца
І залоціць промнямі ваду,
Як азёрны ветрык падзьме моцна,
Чайкі ўзляцяць у вышыню…
Краявіды сэрцу дарагія,
Мой азёрны беларускі край,
Нішто ў свеце вас не пераўзыдзе,
Сапраўды, вы майго сэрца рай!

26-29_kopiya_2.jpg

Браслаўскі край

Патапенка Людміла

Усіх гасцінна сустракае
Мой родны край – бясконцы свет,
Усіх ён шчыра прывячае
Азёр бяздоннем, бегам рэк.
Абраны Богам гарадочак:
Святыняй ззяюць туманы,
У люстры возера тут ноччу
Смяюцца зоры з вышыні…
Мой Браслаў з сінявы нябёсаў
Прыгожы казачнай красой,
Бы востраў райскі ў Еўропе,
Ён свеціць сціплай чысцінёй.
Ён маніць водарам духмяным,
Палоніць неба вышынёй,
Куточак мой зачараваны,
Край браслаўскі, адзіны мой.
Твая ўсмешка, край любімы,
У азёрах чыстых, у лясах,
У крыку чаек гаманлівых
І ў празрыстых туманах.

Усіх гасцінна запрашаю
На Браслаўшчыну - край святы:
Ён вам адкрыта нагадае,
Што ўсе самоты знікнуць…
у возеры!

ссссс.PNG
Браславская гимназия.png

Наш адрас:

211969 Рэспубліка Беларусь

Віцебская вобласць

г.Браслаў

вул.Ленінская 131

ДУА "Браслаўская гімназія"

e-mail: brasgymn@tut.by

Тэл. +375 2153 68388

+375 2153 68121

Колькасць наведвальнікаў

bottom of page