top of page

Рэсурсы Web 2.0

ссссс.PNG

Шаноўныя калегі!

На гэтай старонцы вы можаце даведацца, пры дапамозе якіх сродкаў мы з вучнямі ствараем гульні па беларускай мове і літаратуры. Дарэчы, кожная назва рэсурса - гэта таксама і спасылка на яго.

 

1. Learning Apps

 

Тут вы можаце стварыць:

  • крыжаванкі,

  • храналагічныя лінейкі,

  • пазлы з дадатковымі заданнямі,

  • заданні на размеркаванне  і спалучэнне,

  • віктарыны і тэсты

  • і шмат іншага.


 

Адзіны недахоп сайта - адсутнічае беларускамоўны інтэрфейс.

 

2. Smore

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Гэты рэсурс дазваляе ствараць флаеры - доўгія лісты з запісамі, куды вы можаце дадаваць песні і відэафільмы, малюнкі, фотаздымкі, тэкст, спасылкі на іншыя сайты і г.д.Такія флаеры карысныя пры вывучэнні аглядавых тэм ці біяграфій пісьменнікаў па літаратуры: у адзін лістзбіраецца ўся інфармацыя пра пісьменніка: фатаграфіі, факты з жыцця, тэксты твораў (напрыклад, вершы), песні, відэаролікі.

 

3. Quizlet

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Магчымасць ствараць гукавыя карткі, яны найбольш карысныя пры перакладзе слоў, словазлучэнняў з рускай мовы на беларускую.

 

4. Easy Notecards

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Сайт для стварэння флэш-картак. Картка мае два бакі: пытанне і адказ. Можна паказваць два бакі адразу, а можна толькі нейкі адзін. На аснове картак можна аўтаматычна зрабіць некалькі гульняў: віктарыны, "гонка за лідарам" і г.д.


 

5. Jigsaw Planet

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Гэты рэсурс дапаможа стварыць пазлы. Вы можаце пазначыць колькасць кавалачкаў пазла, іх форму, можна ствараць альбомы з гатовымі работамі.
 

6. Etreniki

У 2017 годзе у Расіі быў распрацаваны цэлы шэраг цікавых шаблонаў для настаўнікаў. Аб'яднаны яны пад назвай "Etreniki" і ўключаюць наступныя гульні:

1. Марфанкі. Дадзены трэнажор дазваляе выконваць марфемныя разборы.

 


2. Кокла. Задача вучня - размеркаваць словы на некалькі груп.

 

 

3. Крыптон. Гэта практыкаванні-анаграмы. Вучань павінен скласці з літар словы.

 

 

4. НЛА. Задача вучня - прыбраць з платформы словы, якія не адпавядаюць умове задання.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

learningapps.png
Рисунок6.png
Рисунок1.png
картки.png
пазл 2.png
имк.png
маы.png
укау.png
аыв.png
bottom of page